БЕЛ Ł РУС

«Памылковы варыянт»: з сайта Федэрацыі біятлона зніклі скандальныя правілы працы са СМІ

31.10.2018 / 19:22

Nashaniva.com

дапоўнена

Неўзабаве пасля апублікавання з галоўнай старонкі сайта Беларускай федэрацыі біятлона зніклі правілы ўзаемадзеяння са СМІ. Паводле неафіцыйнай інфармацыі naviny.by у Федэрацыі іх цяпер называюць «памылкова апублікаваным варыянтам».

Нагадаем, апублікаваныя на сайце biathlon.by правілы прадугледжвалі, што любыя інтэрв'ю, фота- і відэаздымка (за выключэннем спартыўных мерапрыемстваў) з удзелам біятланістаў, трэнераў і чыноўнікаў ГА «Беларуская федэрацыя біятлону» павінны папярэдне ўзгадняцца з БФБ.

Перад публікацыяй журналісты павінны прадставіць гатовы матэрыял на зацвярджэнне. Толькі пасля пісьмовага зацвярджэння матэрыял можа быць апублікаваны.

Прадстаўнік БФБ, адзначалася ў правілах, мае права прысутнічаць на інтэрв'ю і адхіліць любое пытанне ці «забараніць (абмежаваць, вызначыць парадак) асобных відаў (спосабаў, месцаў або умоў) фота- і відэаздымкі».

У выпадку невыканання правілаў БФБ, як адзначалася, гатова прымяняць да парушальнікаў «меры, прадугледжаныя заканадаўствам, уключаючы спагнанне прычыненай шкоды (урону)».

Чытайце таксама:

Калегія адвакатаў хоча, каб нікога нельга было фатаграфаваць на вуліцы без дазволу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула