У Брэсце 30 і 31 кастрычніка былі пабіты тэмпературныя рэкорды: +20
У Брэсце ў апошнія два дні кастрычніка абнавіліся тэмпературныя рэкорды, піша БелТА
У абласным цэнтры 30 кастрычніка паветра прагрэлася да 20,3 градуса. У 1960 г. слупок тэрмометра паказваў +19,8. Тэмпературны рэкорд у горадзе быў пабіты і 31 кастрычніка, сіноптыкі зафіксавалі 19,1 градуса.