БЕЛ Ł РУС

Саўладальніка модных мінскіх бараў затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

1.11.2018 / 12:00

Саўладальнік модных мінскіх устаноў, у прыватнасці бара «Шцірліц», Улад Брыштэль затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў па падазрэнні ў распаўсюдзе наркотыкаў.

Фота са старонкі Улада Брыштэля Укантакце

32-гадовы бізнэсовец абвінавачваецца ў тым, што ён незаконна з мэтай збыту захоўваў каля 4,8 г асабліва небяспечнага псіхатропу — мефедрону.

Знаёмыя бізнэсмэна распавядаюць, што на гэта Брыштэля маглі штурхнуць нізкія даходы ад рэстараннага бізнесу. «Кажуць, ён сам паказаў больш за 20 зробленых ім закладак. Напэўна, грошы былі патрэбныя — дзіця ад першага шлюбу ў яго хворае, а тут Улад сабраўся сваёй дзяўчыне прапанову зрабіць…» — выказаў меркаванне яго знаёмы.

У СК не змаглі аператыўна пракаментаваць інфармацыю аб затрыманні.

Брыштэль раней судзімы. У інтэрв'ю Citydog ён распавядаў, як больш за дзесяць гадоў таму атрымаў мінімальны тэрмін па артыкуле за хуліганства з ужываннем зброі (арт. 339, ч.3 Крымінальнага кодэкса.

Мефедрон адносіцца да амфетамінаў, яго продажы пачыналіся ў ЗША каля васьмі гадоў таму як «солі для ваннаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула