БЕЛ Ł РУС

У Гродне затрымалі жанчыну, што выкінула на сметнік нованароджанага сына

1.11.2018 / 13:44

Nashaniva.com

Фота СК

У Гродне знайшлі і затрымалі жанчыну, што выкінула на сметнік нованароджанага сына, паведамілі сёння на брыфінгу СК у абласным цэнтры.

Нагадаем, што цела знайшлі 9 кастрычніка ў кантэйнеры для смецця.

У ходзе расследавання справы была выяўлена асоба жанчыны.

Гэта 34-гадовая гарадзенка. Яе мацярынства пацвердзілася па выніках правядзення даследавання ДНК.

31 кастрычніка жанчына затрыманая следчымі па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства. Праводзяцца следчыя дзеянні, скіраваныя на высвятленне матываў і мэтаў ўчынку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула