БЕЛ Ł РУС

Станіслава Шушкевіча на пасадзе кіраўніка БСДГ змяніў бізнэсмен Сяргей Чарачэнь

3.11.2018 / 17:26

Nashaniva.com

Станіслаў Шушкевіч пакідае пасаду старшыні партыі. Сёння падчас другой сесіі з’езда Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады новым старшынём абраны 33-гадовы бізнэсмен Сяргей Чарачэнь, былы сябра Камуністычнай партыі, паведамляе Радыё Рацыя.

На пасаду старшыні вылучаўся таксама Валерый Арцішэўскі. На першай сесіі, якая адбылася 9 верасня, выбары кіраўніцтва былі перанесены ў сувязі з адсутнасцю 83-гадовага Шушкевіча з прычыны хваробы.

Станіслаў Шушкевіч узначальваў партыю з 1998 года

Бізнэсмен-камуніст, які перахапіў партыю ў Шушкевіча, расказаў навошта яму гэта трэба

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула