БЕЛ Ł РУС

15-метровы слуп агню ўзняўся на месцы прарыву газаправода пад расійскай Разанню ФОТЫ

3.11.2018 / 21:17

Nashaniva.com

Фота з суполкі Укантакце «Типичное Путятино».

У Пуцяцінскім раёне Разанскай вобласці, непадалёк ад вёскі Унгор, адбыўся прарыў магістральнага газаправода, гаворыцца ў паведамленні рэгіянальнага ўпраўлення МНС. У ведамстве заявілі, што пагрозы населеным пунктам прарыў не нясе.

«Пацярпелых няма. На месца здарэння выехалі 10 адзінак тэхнікі, 24 чалавекі асабовага складу», — гаворыцца ў паведамленні ведамства. Па дадзеных ria.ru, на месцы прарыву ўтварыўся факел полымя вышынёй 15 м. Зараз участак газаправода працягласцю амаль 50 км перакрыты, адбываецца выгаранне газу. 

 У раёне здарэння загарэўся лес. Зарыва ад пажару відаць у некалькіх суседніх раёнах вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула