Пад Кобрынам п'яны 23-гадовы бяспраўнік насмерць збіў веласіпедыста і ўцёк дахаты
У аграгарадку Павіцце Кобрынскага раёна 4 лістапада ў 18:00 адбылася смяротная аварыя.
23-гадовы п'яны бяспраўнік наехаў сваім «Аўдзі» на 22-гадовага веласіпедыста. Абодва — мясцовыя жыхары.
Веласіпедыст загінуў, а аўтамабіліст уцёк. Неўзабаве яго затрымалі ў месцы пражывання.