БЕЛ Ł РУС

У Мінскім раёне «Опель» насмерць збіў мужчыну, які раптоўна выбег на дарогу

5.11.2018 / 11:53

Nashaniva.com

У Мінскім раёне каля 18.30 гадзін на 18 км дарогі Мінск — Мядзел, паблізу в. Рахманькі 38-гадовы мінчанін на «Опелі Астра», рухаючыся ў кірунку Мінска, здзейсніў наезд на 31-гадовага пешахода, жыхара Баранавічаў, які раптоўна выбег на праезную частку, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Мужчына ад атрыманых траўмаў памёр на месцы ДТЗ. Пешаход святлоадбіўнымі элементамі не быў абазначаны.

Ён 9 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР у якасці пешахода.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула