БЕЛ Ł РУС

70 гадоў таму быў расстраляны Тарашкевіч

29.11.2008 / 15:33

ул. інф.

Адзін зь лідэраў нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, аўтар «Беларускай граматыкі для школ».

29 лістапада 1938 г. быў расстраляны Браніслаў Тарашкевіч – грамадзка-палітычны дзеяч, адзін зь лідэраў нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, аўтар «Беларускай граматыкі для школ».

Тарашкевіча двойчы кідалі ў турму ў Польшчы – ён жа ўзначальваў БСРГ ды быў адным з кіраўнікоў «Змаганьня».

У верасьні 1933 г. ён, паводле г.зв. абмену палітвязьнямі, прыехаў у СССР. Жыў у Маскве, покуль ня быў у траўні 1937 г. арыштаваны, а ў студзені 1938 г. засуджаны да вышэйшай меры пакараньня.

У 1957 г. Тарашкевіч быў рэабілітаваны. Ягоным імем названа вуліца хіба толькі ў Радашкавічах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула