БЕЛ Ł РУС

Трамваі там ня пойдуць

29.11.2008 / 19:50

У Менску закрываецца на паўгоду трамвайны рух ад дыспэтчарскай станцыі «Возера» да вуліцы Чырвоная.

1 снежня закрываецца трамвайны рух ад дыспетчарскай станцыі (ДС) "Возера" да вуліцы Чырвоная ў Мінску, паведамілі БелаПАН у ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".

Рух трамваяў закрываецца на паўгода — па 1 чэрвеня 2009 года — у сувязі з рэканструкцыяй трамвайнага пуці на праспекце Машэрава на ўчастку ад вуліцы Чырвоная да вуліцы Старажоўская. Трамвайныя маршруты №№ 4, 5, 10 закрываюцца. Рух трамваяў № 3 з боку ДС "Серабранка" будзе арганізаваны да плошчы Змітрака Бядулі.

Для кампенсацыі знятага руху будзе працаваць часовы аўтобусны маршрут № 142 "ДС "Возера" — вуліца Платонава".
На ім будуць сапраўдныя праязныя (на месяц або дэкаду) на трамвай.

У выпадку неспрыяльных умоў надвор'я для правядзення рамонтных работ рух трамваяў на ўчастку ад вуліцы Чырвоная да ДС "Возера" будзе аднаўляцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула