БЕЛ Ł РУС

У панядзелак Клінтан можа стаць будучым дзяржсакратаром ЗША

30.11.2008 / 15:35

Nashaniva.com

Чакаецца, што ў панядзелак на адмысловай прэс-канфэрэнцыі Барак Абама абвесьціць пра тое, што сэнатар Хілары Клінтан зойме пасаду дзяржсакратара ў новай адміністрацыі.

Сам жа Абама, нагадаем, уступіць на пасаду прэзыдэнта краіны 20 студзеня. тады ж пачнецца праца і Клінтан.

Паўгоду таму Хілары Клінтан прадракалі пасаду віцэ-прэзыдэнта, але Абама абраў Джорджа Байдэна, дарэчы, першага каталіка – віцэ-прэзыдэнта.

Што да сёньняшнага дзяржсакратара ў адміністрацыі Буша Кандалізы Райс, то яна заўтра распачне турнэ па Эўропе, дзе будзе весьці перамовы наконт НАТО.

Візыт пачнецца з наведваньня Лёндана і скончыцца 4 сьнежня ў Хэльсінках.

Адно з пытаньняў перамоваў будзе тычыцца прыняцьця Грузіі і Украіны ў Паўночнаатлянтычны альянс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула