БЕЛ Ł РУС

Сарвана сустрэча Лукашэнкі з Пуціным і Мядзьведзевым

1.12.2008 / 10:11

МБ

Бакі «не сышліся ў поглядах на разьвіцьцё саюзнай дзяржавы» і перанесьлі сустрэчу на няпэўны тэрмін. Адкладзена прызначанае падпісаньне пагадненьня пра афіцыйнае стварэньне аб’яднанай сыстэмы супрацьпаветранай абароны.

Заплянаванае на 1 сьнежня паседжаньне т.зв. вышэйшае дзяржарады саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі сарвана. Першым пра тое паведаміла расейскае выданьне «КоммерсантЪ». Інфармацыю пра перанос паседжаньня пацьвердзілі Адміністрацыя прэзыдэнта Расеі, расейскі МЗС і апарат дзяржсакратара саюзнай дзяржавы Барадзіна.

Як піша «КоммерсантЪ»,

«бакі не сышліся ў поглядах на разьвіцьцё саюзнай дзяржавы» і перанесьлі сустрэчу на няпэўны тэрмін. Што важна, адкладзена прызначанае падпісаньне пагадненьня пра афіцыйнае стварэньне аб’яднанай сыстэмы супрацьпаветранай абароны.

Масква вінаваціць Менск, а Менск — Маскву.

Адклад паседжаньня — значны дыпляматычны скандал, які папсуе і без таго дзіўныя адносіны Беларусі й Расеі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула