БЕЛ Ł РУС

Пачаўся першы этап перапісу насельніцтва: удакладняюць адрасы і колькасць зарэгістраваных грамадзян

5.11.2018 / 22:09

Nashaniva.com

З 5 па 30 лістапада ў краіне пройдзе першы этап перапісу насельніцтва, на якім складуць спісы дамоў і зарэгістраваных у іх грамадзян, паведамляе Белстат.

Прыцягнулі 1000 чалавек (рэгістратараў), якія на працягу 19 рабочых дзён правядуць абход жылых і нежылых будынкаў у межах выдзеленых участкаў.

У рэгістратараў будуць планшэты са спецыяльнымі праграмамі, якія дазволяць адразу ўносіць у базу ўсю інфармацыю.

Пры праверцы рэгістратар ўдакладніць, ці сапраўды будынак існуе па адрасе, праверыць інфармацыю і адкарэктуе яе пры неабходнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула