БЕЛ Ł РУС

Пачаўся продаж квіткоў на БАТЭ — «Чэлсі». Іх можна купіць і праз інтэрнет, але месцаў засталося мала

6.11.2018 / 08:52

Nashaniva.com

fcbate.by

Продаж адзіночных квіткоў на матч Лігі Еўропы БАТЭ — «Чэлсі» пачаўся ў панядзелак. Гульня, нагадаем, пройдзе ў чацвер 8 лістапада, на «Барысаў-Арэне» (пачатак у 20:55).

Набыць іх можна праз Інтэрнэт — яны браніруюцца з дапамогай анлайн-сэрвісу Ticketpro і раздрукоўваюцца ў любым зручным месцы, нагадвае сайт беларускага клуба. Што праўда, як паказвае сэрвіс, месцаў засталося мала.

Таксама квіткі можна купіць у касах «Барысаў-Арэны», а таксама ў мінскім офісе кампаніі Ticketpro (вул. Машэрава, 25, хол 1-га паверха) з 9:00 да 19:00.

Нагадаем, што два тыдні таму «Чэлсі» выйграў у Лондане з лікам 3:1.

Пасля 3 тураў: Чэлсі — 9, БАТЭ, ПАОК, Відзі — 3.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула