БЕЛ Ł РУС

Названы самы сэксуальны мужчына года ФОТА

6.11.2018 / 11:56

Nashaniva.com

Часопіс People абвясціў самага сэксуальнага мужчыну 2018 года. Ім стаў брытанскі акцёр Ідрыс Эльба.

Wikimedia Commons

Артыст заявіў, што здзіўлены гэтым званнем. «Паглядзеў у люстэрка, ацаніў сябе. І думаю: «Ну, я сапраўды сэксуальна выглядаю сёння». Калі казаць праўду — мне было прыемна. Гэта выдатны сюрпрыз і добры спосаб падняць самаацэнку», - распавёў ён.

46-гадовы Ідрыс Эльба зняўся ў такіх фільмах, як «Рок-н-рольшчык», «Вялікая гульня», «Праметэй» і серыі стужак «Тор» ад студыі Marvel. Акрамя гэтага, ён выканаў галоўную ролю ў серыяле «Лютэр».

У 2017 годзе самым сэксуальным мужчынам года паводле версіі People стаў амерыканскі кантры-спявак Блэйк Шэлтан. Першым носьбітам гэтага звання ў 1985 годзе стаў аўстралійскі акцёр Мэл Гібсан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула