БЕЛ Ł РУС

У Брусэлі пройдуць слуханьні аб новым беларускім законе аб СМІ

2.12.2008 / 12:21

Nashaniva.com

2 снежня ў Еўрапарламенце ў Бруселі пройдуць публічныя слуханні аб новым беларускім законе аб СМІ.

Яны арганізаваныя Міжнароднай федэрацыяй журналістаў (IFJ), РГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ) і НДА «Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель).

Будуць абмяркоўвацца новы закон аб СМІ, стратэгіі і тактыкі назірання за развіццём сітуацыі ў галіне свабоды СМІ ў Беларусі, а таксама праца БАЖ па абароне правоў журналістаў.

У публічных слуханнях возьме ўдзел кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч, еўрапейскі сустаршыня IFJ Марк Грубер, дырэктар «Офіса за дэмакратычную Беларусь» Вольга Стужынская, а таксама дэлегацыя БАЖ — старшыня арганізацыі Жанна Літвіна, яе намеснік Андрэй Бастунец, член праўлення Андрэй Аляксандраў і міжнародны каардынатар Андрэй Клікуноў.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула