БЕЛ Ł РУС

Буйное ДТЗ на МКАД у раёне Каменнай Горкі

2.12.2008 / 13:14

Nashaniva.com

Сёньня раніцай там сутыкнуліся 11 машын.

Буйное дарожна‑транспартнае здарэнне адбылося раніцай 2 снежня на Мінскай кальцавой аўтадарозе.

Як паведамілі БелаПАН у сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі, на 36‑м кіламетры ўнутранага кальца МКАД у раёне Каменнай Горкі сутыкнуліся 11 транспартных сродкаў.

У ДАІ лічаць, што прычынай дарожна‑транспартнага здарэння стала невыкананне вадзіцелямі дыстанцыі і хуткаснага рэжыму.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у ДТЗ ніхто сур’ёзна не пацярпеў. Аднак яно стала прычынай затору, што расцягнуўся на некалькі кіламетраў.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула