БЕЛ Ł РУС

У Валожынскім раёне рабочы загінуў пры заліўцы фундамента

8.11.2018 / 14:00

Nashaniva.com

Следчы камітэт праводзіць праверку смяротнага траўмавання 45-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка з Мінска. Няшчасны выпадак адбыўся 7 лістапада ў вёсцы Падневічы Валожынскага раёна.

Фота СК

ІП аказваў будаўнічыя паслугі. Ён заліваў падмурак пад плот. Адна з апор, якія трымаюць аўтабетонасос, разбурылася і ўвайшла ў грунт. У выніку стралой для падачы бетону на грузавым аўтамабілі МАЗ мужчыну прыціснула.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула