БЕЛ Ł РУС

Два літоўцы напіліся і вырашылі парушыць мяжу, каб трапіць на магілу сваячкі

8.11.2018 / 17:54

Nashaniva.com

Двое нецвярозых літоўцаў незаконна перайшлі праз мяжу з мэтай патрапіць на беларускія могілкі, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Літоўскія памежнікі 7 лістапада паведамілі беларускім калегам пра магчымае парушэнне дзяржаўнай мяжы двума невядомымі людзьмі. Пагранічны нарад высунуўся для праверкі мясцовасці. Праз некалькі хвілін паблізу вёскі Дайноўка знайшлі і затрымалі двух грамадзян Літвы. Мужчыны аказаліся жыхарамі вёсак Шайкішкі і Кейпунай. Яны прызналіся, што пасля ўжывання спіртнога ім захацелася наведаць беларускія могілкі, дзе пахаваная іх сваячка.

Замежнікаў затрымалі. Ім пагражае штраф і дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам да 5 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула