БЕЛ Ł РУС

На сустрэчы прэзідэнтаў не здолелі абраць новага генсека АДКБ, але рэкамендавалі прадстаўніка Беларусі

8.11.2018 / 18:17

Nashaniva.com

Рашэнне аб прызначэнні новага генеральнага сакратара АДКБ адклалі да наступнай сустрэчы прэзідэнтаў, якая павінна адбыцца ў снежні ў Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведаміў у Астане прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, перадае БелТА.

Аднак, як паведаміў журналістам прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, да снежаньскай сустрэчы рэкамендавана падрыхтаваць прапанову, згодна з якой пост генеральнага сакратара павінен заняць прадстаўнік Беларусі, паведамляе РБК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула