БЕЛ Ł РУС

У Столінскім раёне перакуліўся трактар. Траўмы атрымалі бацька, маці і сын

9.11.2018 / 10:09

Nashaniva.com

Аварыя адбылася ў другой палове дня 8 лістапада ў аграгарадку Беражное. За рулём трактара МТЗ быў 45-гадовы мясцовы жыхар, піша БелТА.

Ён рухаўся па краі праезнай часткі, у нейкі момант не справіўся з кіраваннем, з'ехаў на абочыну і перакуліўся. У выніку ДТЗ пацярпелі тры чалавекі: кіроўца, а таксама яго 50-гадовая жонка і 14-гадовы сын, што былі ў кабіне. Сям'я дастаўлена ў Столінскую райбальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула