БЕЛ Ł РУС

Падчас таргоў на БВФБ курс даляра дасягнуў 2.170 рублёў

3.12.2008 / 14:53

Nashaniva.com

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 3 снежня на Беларускай валютна‑фондавай біржы (БВФБ) курс даляра ЗША вырас на 2 рублі і склаў 2.170 рублёў.

Паводле БВФБ, у таргах па даляры ЗША ўзялі ўдзел 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 63 млн. 724 тыс. (попыт — 63 млн. 858 тыс., прапанова — 36 млн. 527 тыс.).

У таргах па расійскім рублі ўдзельнічалі 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 316 млн. 894 тыс. (попыт — 316 млн. 895 тыс., прапанова — 227 млн. 241 тыс.), а курс вырас на 0,34 рубля і склаў 77,72 беларускага рубля за адзін расійскі.

У таргах па еўра ўзялі ўдзел 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 11 млн. 108 тыс. (попыт — 11 млн. 140 тыс., прапанова — 5 млн. 937 тыс.), а курс вырас на 17 рублёў і склаў 2.747 рублёў за адзін еўра.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула