БЕЛ Ł РУС

На «выбарах» у ДНР лідзіруе Пушылін, у ЛНР — Пасечнік

12.11.2018 / 06:17

Nashaniva.com

11 лістапада на непадкантрольных Кіеву тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей (ДНР і ЛНР) прайшлі выбары.

Так Дзяніс Пушылін лідзіруе на выбарах кіраўніка самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» з 61,5%, заявіла журналістам старшыня «ЦВК ДНР» Вольга Пазнякова пасля апрацоўкі 76% бюлетэняў.

Там балатаваліся яшчэ чатыры кандыдаты, найлепшы вынік у аднаго з іх — 12,4 %

На выбарах кіраўніка самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» з 68,92% галасоў пасля апрацоўкі 63% бюлетэняў перамагае в.а кіраўніка ЛНР Леанід Пасечнік. Тут балатаваліся яшчэ тры кандыдаты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула