БЕЛ Ł РУС

Паступіла ў іншы горад і кінула: пагранічнік у Ашмянах застрэліўся праз няўдалае каханне

12.11.2018 / 12:11

nn.by, фота: скрыншоты старонкі УКантакце

Напачатку лістапада ў Ашмянах адбылася трагедыя — застрэліўся малады пагранічнік, 23-гадовы Фёдар Б.

Як кажуць сябры хлопца, прычынай стала няўдалае каханне. 

Фёдар быў мясцовым хлопцам, адслужыў тэрміновую ў пагранічніках і потым застаўся на кантракт. 

У Ашмянах у яго была маладзейшая дзяўчына Ангеліна Р. — толькі сёлета яна скончыла школу.

У Ашмянах не было дзе атрымаць вышэйшую адукацыю, таму дзяўчына паступіла ва ўніверсітэт у Баранавічы. 

Праз адлегласць і змену парадку жыцця пара разышлася. 

Неўзабаве ў дзяўчыны з'явіўся новы хлопец, а вось Фёдар загаіць сардэчныя раны не здолеў і застрэліўся. 

Апошнім рэверансам у бок былога кахання стаў допіс УКантакце:

«Нехта не даражыў стасункамі з вамі, а цяпер плача, гледзячы на вашыя фота». 

Пытанні да ідэолагаў выклікае не толькі празяванае самазабойства, але і агульны змест старонкі хлопца УКантакце: як можна адначасова служыць закону і захапляцца расійскімі крымінальнымі аўтарытэтамі? 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула