БЕЛ Ł РУС

Гендырэктар life:) пакінула сваю пасаду

12.11.2018 / 13:24

Nashaniva.com

9 лістапада Дзіна Цыбульская, што працавала на пасадзе кіраўніка з сакавіка 2016 года, пакінула пасаду генеральнага дырэктара ЗАТ «БеСТ».

«Кампанія дзякуе Дзіне Цыбульскай за плённую працу, каштоўны ўклад у развіццё бізнэсу і жадае поспехаў у далейшай прафесійнай дзейнасці», — адзначаецца ў паведамленні кампаніі.

В.а. генеральнага дырэктара ЗАТ «БеСТ» з 12 лістапада 2018 года прызначаны Эрдал Яйла.

Эрдал Яйла.

Ён далучыўся да Turkcell Group ў 2003 годзе і займаў розныя пасады ў кампаніі. Да прыходу ў ЗАТ «БеСТ» працаваў в.а. гендырэктара і фінансавым дырэктарам lifecell Украіна. З сакавіка 2016 года працаваў першым намеснікам генеральнага дырэктара ЗАТ «БеСТ»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула