БЕЛ Ł РУС

Пад Кобрынам п'яны мужчына хадзіў па дарозе, а затым лёг — яго пераехалі 2 машыны

12.11.2018 / 18:25

Nashaniva.com

Аўтамабіль «Рэно Сцэнік» пераехаў пешахода, што ляжаў на зямлі. Пасля гэтага мужчыну пераехаў яшчэ адзін аўтамабіль — «Таёта Аўрыс», паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці.

Пешаход памёр на месцы. Праваахоўнікі распачалі крымінальную справу.

Устаноўлена, што раней пешаход тры разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР у якасці пешахода. Акрамя гэтага, па словах відавочцаў, мужчына быў п'яны і перад здарэннем хадзіў дарозе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула