БЕЛ Ł РУС

Жыхар Маладзечаншчыны скраў машыну і трапіў на ёй у аварыю

12.11.2018 / 18:43

Машыну з завулка Горкага ў Маладзечне скраў 18-гадовы жыхар вёскі Цюрлі 10 лістапада.

Хлопец скарыстаўся тым, што аўтамабіль «Фіат» быў з уключаным рухавіком, ключ знаходзіўся ў замку запальвання.

Каля шостай раніцы фігурант сеў у машыну, што належала жыхару Маладзечна, і паехаў ад завулка Горкага да завулка Зялёнага, дзе трапіў у ДТЗ.

18-гадовага падазраванага затрымалі. 10 лістапада завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула