БЕЛ Ł РУС

Восем авечак з Літвы збеглі ў Беларусь. Уцякалі праз лес

13.11.2018 / 09:44

Nashaniva.com

VSAT

Памежнікі Швянчонскай заставы з дапамогай відэакамер зафіксавалі, як восем авечак з Літвы перайшлі мяжу і сышлі ў Беларусь, паведамляе Delfi.lt.

Відэа было знята 10 лістапада ў ваколіцах літоўскай вёскі Зялёнкі.

Дагэтуль памежнікі не раз назіралі, як мяжу пераходзяць дзікія жывёлы, але гэтым разам на відэа трапілі восем авечак. Тут па абодва бакі мяжы расце лес.

Высветлілася, што іх гаспадыня — пажылая жыхарка Швянчонскага раёна. Яна сказала памежнікам, што здароўе не дазваляе ёй клапаціцца пра жывёл, таму яна выпусціла авечак на волю. Літоўскія памежнікі паведамілі пра інцыдэнт беларускім калегам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула