БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам скралі МАЗ, але праз 150 метраў захраслі ў брудзе і кінулі

13.11.2018 / 13:11

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў Радашковічах, што ў Маладзечанскім раёне, у ноч на 10 лістапада, піша kraj.by.

А 3-й ночы невядомы скраў аўтамабіль МАЗ, што належыць фермерскай гаспадарцы. Грузавік стаяў паблізу дома па вуліцы Савецкай.

Злачынца разбіў каменем шкло аўтамабіля, адкрыў машыну і завёў. Аднак, пачаўшы рух, не ўключыў святло, ускочыў на бардзюр і захрас у брудзе. Яму ўдалося праехаць на скрадзеным МАЗе каля 150 метраў.

Міліцыя шукае відавочцаў злачынства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула