БЕЛ Ł РУС

З'явіцца камісія па праверцы кантэнту замежных СМІ на чале з Паўлам Лёгкім. Што яна будзе рабіць?

13.11.2018 / 15:20

АЯ

Як інфармуе сайт урада, у Беларусі з'явіцца камісія на чале з першым намеснікам міністра інфармацыі Паўлам Лёгкім. Яе задачай стане экспертыза прадукцыі замежных СМІ, якія плануюцца да распаўсюду ў Беларусі.

Як патлумачыў «Нашай Ніве» сам Павел Лёгкі, стварэнне камісіі прадугледжана новай рэдакцыяй закона «Аб СМІ». 

Але, маўляў, радыкальна нічога не зменіцца — гэта толькі фармалізацыя ранейшай працэдуры.

Павел Лёгкі

«Любое замежнае СМІ, якое заходзіць на тэрыторыю Беларусі, так ці іначай ацэньваеца на прадмет экстрэмізму, забароненай інфармацыі і гэтак далей. Так было заўсёды, адбудзецца ўпарадкаванне ранейшай працэдуры. Па часе ці патрабаваннях нічога не зменіцца», — патлумачыў Лёгкі.

Ці можа ўмоўны «Белсат» тады падаць у гэтую камісію дакументы? 

«Гэта ўсё робіцца не так, — кажа намеснік міністра. — Прадукцыя замежных СМІ распаўсюджваецца кімсьці: ёсць дыстрыб'ютар. Вось ён і падае ў міністэрства заяўку, што я, маўляў, хачу ўключыць у сваю сетку і такі канал. Сам «умоўны Белсат» нічога не падае», — патлумачыў чыноўнік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула