БЕЛ Ł РУС

«Яндэкс» запусціў рэйтынг папулярнасці сайтаў, пакуль толькі ў Расіі. Ёсць нават порнасайты

15.11.2018 / 12:43

БЮ

Карпарацыя «Яндэкс» запусціла праект «Радар». Гэта рэйтынг папулярнасці расійскіх сайтаў, даступны любому карыстальніку інтэрнэта.

фота news.ru

«Яндэкс» падлічвае наведвальнасць сайтаў і час, які карыстальнікі праводзяць на іх.

У тых сайтаў, якія карыстаюцца сэрвісам вэб-аналітыкі «Яндэкс.Метрыка», указваюцца дакладныя звесткі, у астатніх — ацэначныя.

Напрыклад, ад пачатку месяца самыя папулярныя сайты ў Расіі — Яндэкс, Укантакце і Ютуб. А вось сярод СМІ па дзённай аўдыторыі лідзіруюць РІА «Новості» і Лента.ру.

Ёсць і рэйтынг самых папулярных порнасайтаў.

Пакуль у спісе толькі расійскія сайты, але неўзабаве сэрвіс мае запрацаваць у Беларусі і Казахстане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула