БЕЛ Ł РУС

Пракуратура Саудаўскай Аравіі патрабуе адсекчы галаву спецслужбістам за забойства апазіцыйнага журналіста ў Стамбуле 

15.11.2018 / 14:48

Nashaniva.com

Пракуратура Саудаўскай Аравіі запатрабавала пакараць смерцю пяцярых падазраваных у забойстве саудаўскага журналіста Джамаля Хашогі на тэрыторыі генконсульства краіны ў Турцыі. Пра гэта паведамляе Al Arabiya.

Паводле абвінавачвання, нехта з супрацоўнікаў саудаўскага консульства адключыў усе камеры назірання ў момант здзяйснення злачынства. Пракуроры ўпэўненыя, што гэтыя пяцёра падазраваных вынеслі расчлененае цела Хашогі з тэрыторыі консульства.

Прадстаўнік абвінавачвання дадаў, што Саудаўская Аравія папрасіла Турцыю даць каралеўству доказы і аўдыязапісы, якія тычацца гэтай справы. Аднак пракуратура дагэтуль чакае, каб Стамбул выканаў просьбу.

Генпракурор Саудаўскай Аравіі паведаміў, што па справе аб забойстве Хашогі затрыманы 21 падазраваны, афіцыйныя абвінавачванні прад'явілі 11 з іх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула