БЕЛ Ł РУС

Мазыранка дала прытулак двум бадзягам, а адзін з іх збіў яе за тое, што яна купіла замест «чарніла» гарэлку

15.11.2018 / 19:32

Nashaniva.com

62-гадовая мазыранка вырашыла даць прытулак двум мужчынам-бадзягам, паведамляе «Тэлеканал Мазыр».

Жылі яны так некалькі тыдняў, пакуль госці ў адзін з вечароў не адправілі гаспадыню ў краму па віно. Жанчына купіла гарэлку. Адзін з мужчын быў вельмі абураны такім выбарам. Паўстаў канфлікт, які перарос у збіццё пенсіянеркі.

Жанчына даравала госцю. Яшчэ некалькі дзён усё было як звычайна, пакуль пацярпелай не стала раптам дрэнна. Выклікалі медыкаў, якія дыягнаставалі пералом рабра, што выклікала пашкоджанне лёгкага.

55-гадоваму бадзягу зараз пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула