БЕЛ Ł РУС

Міліцыя правяла выхаваўчую гутарку з мінчуком, які завязаў шалік скульптуры гарадовага ВІДЭА

17.11.2018 / 19:34

Nashaniva.com

Зміцер Завадскі размясціў у сваім фэйсбуку відэа, на якім вешае шалік на шыю мінскаму гарадавому

Да яго падышлі міліцыянты і запыталі, навошта ён гэта зрабіў. «Хацеў сагрэць скульптуру і сфатаграфавацца», — патлумачыў малады чалавек. «Вы павесілі шалік на скульптуру, якая ахоўваецца», «Нельга на яго нічога вешаць, бо гэта помнік». Хлопцу прапанавалі прайсці ў пастарунак. 

Скончылася ўсё гэтым разам хэпі-эндам. «Завялі ў аддзяленне, перапісалі звесткі і правялі кароткую тлумачальную гутарку, што «гэта скульптура з'яўляецца тварам МУС» і што «наступным разам нічога на помнік вешаць не варта», — напісаў у фэйсбуку Зміцер Завадскі.

Падлетак, які даў поўху скульптуры гарадавога, просіць прабачэння ў помніка і міліцыянтаў ВІДЭА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула