БЕЛ Ł РУС

Дачка Эвана Макгрэгара знялася аголеная

18.11.2018 / 13:24

nn.by

22-гадовая Клара МакГрэгар, дачка лаўрэата прэміі «Залаты глобус», зоркі «Мулен Руж» і «Зорных войнаў» акцёрта Эвана МакГрэгара, знялася аголенай і выклала здымкі ў інстаграм. Пра гэта напісаў брытанскі таблоід Daily Mail.

У каментарах у інстаграме дзяўчына піша: «Медыцына, права, бізнэс і інжынерыя — высакародныя і важныя заняткі для жыцця, але паэзія, прыгажосць, рамантыка, каханне — гэта тое, дзеля чаго мы жывём».

Клара МакГрэгар робіць першыя крокі ў мадэльным бізнэсе. Так, разам з малодшай сястрой Эстэр яна знялася ў рэкламе Fendi. Да гэтага дзяўчына вывучала фатаграфію ў нью-ёркскай мастацкай школе і шмат працавала за кадрам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула