БЕЛ Ł РУС

Няздатны ўсміхацца мужчына знайшоў нявесту з той жа праблемай

18.11.2018 / 13:33

nn.by

Мужчына і жанчына, якія нарадзіліся з рэдкай прыроджанай анамаліяй, якая замінае ім ўсміхацца, згулялі заручыны. 45-гадовы брытанец Алекс Баркер і 38-гадовая амерыканка Эрын Сміт пакутуюць ад сіндрому Мёбіуса. Гэтая хвароба выклікае параліч нерва. Пра гэта паведамляе Metro.

У выніку гэтай хваробы амерыканка і брытанец не валодаюць цягліцамі твару, выраз твару ў іх заўсёд аднолькавы. Акрамя таго, у іх праблемы з дыкцыяй і сустракаюцца іншыя анатамічныя анамаліі.

У свеце выяўлена менш за тысячу чалавек з гэтай хваробай.

Сміт і Баркер пазнаёміліся з дапамогай сайта для людзей з адпаведным сіндромам. Пара заручылася вельмі хутка — пасля ўсяго чатырох спатканняў. Як лічыцца, анамалія не пераходзіць у спадчыну. Дактары спадзяюцца, што іх дзеці народзяцца без сіндрому.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула