БЕЛ Ł РУС

Відавочцы: у цэнтры Мінска грамадзяне Кітая выкінулі з акна сабаку

19.11.2018 / 10:38

Nashaniva.com

Увечары 18 лістапада з акна дома па адрасе праспект Незалежнасці, 46, вылецеў сабака.

Як паведамляе Onliner.by са спасылкай на відавочцаў, шчанюк пароды коргі ўдарыўся аб бардзюр і памёр.

Праз нейкі час да месца здарэння падышоў гаспадар сабакі, грамадзянін Кітая. Ён патлумачыў, што яго дзяўчына, таксама грамадзянка Кітая, адчыніла акно, каб сабака падыхаў свежым паветрам. А той, маўляў, зваліўся. 

Відавочцы не паверылі такой аргументацыі: сабака не мог вылецець так далёка.

Мінакі выклікалі міліцыю. Праводзіцца разбіральніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула