«Укантакце» дазволіла карыстальнікам спампоўваць свае звесткі
Сацсетка «Укантакце» запусціла магчымасць спампоўваць звесткі свайго профілю. Пра гэта напісаў кіруючы дырэктар сацсеткі Андрэй Рагозаў.
Карыстальнікі цяпер могуць рабіць пашыраную выгрузку копіі сваіх звестак. Звесткі запампоўваюцца ў выглядзе архіва, піша Рагозаў. Пакуль функцыя працуе ў тэставым рэжыме.
Функцыя дазволіць карыстальніку атрымаць уяўленне пра тое, якія звесткі захоўваюцца на серверах сацсеткі.