БЕЛ Ł РУС

Восень і рамансы. Запрашаем на Спеўны сход!

20.11.2018 / 09:34

Nashaniva.com

27 лістапада Спеўны Сход ладзіць сустрэчу, прысвечаную песням 2-ой паловы ХХ стагоддзя. На імпрэзе будуць праспяваны папулярныя песні і рамансы — ад працяжнага «Нёмана» да вядомага шлягера «Бывайце здаровы, жывіце багата…». Спецыяльны госць — беларускі паэт і выканаўца аўтарскіх песень Алесь Камоцкі.

Пачатак а 19.00. «Грай-кафэ» (Інтэрнацыянальная,33)

Уваход вольны!

«Спеўны сход» — гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні.

Мэта праекта — спеўнае яднанне людзей і знаёмства з беларускай песняй.

Праект чатыры гады існуе на дабрачыннай аснове. Каб і надалей мы маглі арганізоўваць сходы, вы можаце падтрымаць нас на https://www.talaka.org/speunyshod

Дадатковая інфармацыя: 8 029 341 51 43

https://www.facebook.com/spevy.by/

https://vk.com/speuny_shod

https://www.instagram.com/speunyshod/ 

https://www.youtube.com/channel/UC_EgiK2nStXYr6zRNCubrrw

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула