БЕЛ Ł РУС

У першых асоб Літвы ўжо два дні запар ламаецца самалёт

20.11.2018 / 09:25

Nashaniva.com

Прэзідэнт Даля Грыбаўскайце не змагла ў нядзелю вылецець на святкаванне 100-годдзя незалежнасці Латвіі з-за няспраўнасці сістэмы кантролю вышыні самалёта Spartan паведамляе ru.delfi.lt

Па словах камандуючага ВПС палкоўніка Дайнюса Гузаса, самалёт з такой няспраўнасцю становіцца некіраваным, няспраўнасць была ліквідаваная на працягу дня.

Orlaivis C-27 Spartan Фота:DELFI /Kiril Čachovskij.

Акрамя таго, літоўскі прэм'ер Саўлюс Сквярняліс не змог вярнуцца на радзіму пасля сваёй рабочай паездкі ў Брусэль праз паломку самалёта, пра што сам палітык паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Прыляцець ўдалося. Вярнуцца, на жаль, ужо не атрымаецца», − падпісаў ён фота грузавога вайсковага самалёта Spartan, на якім лятаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула