БЕЛ Ł РУС

Расійскі генерал, які служыў у Сірыі, трапіў пад суд

21.11.2018 / 10:56

Nashaniva.com

Генерал-лейтэнант Сяргей Чвараў, які служыў у Сірыі, стаў абвінавачаным па справе аб крадзяжы 6 мільёнаў рублёў (91 тыс. даляраў) пры рэалізацыі дзяржкантракту, паведамляе «Коммерсантъ».

Раней генерал праходзіў па гэтай справе як сведка. Абвінавачванне Чвараву было прад'яўлена пасля чарговага допыту. Аднак затрымліваць генерала не сталі і адправілі дадому да рашэння суда.

Следства лічыць, што генерал распрацаваў схему крадзяжу сродкаў пры рэалізацыі гэтага кантракту. Яна заключалася ў тым, што ў аб'яднанне «РусБІТэх» былі адкамандзіраваныя некалькі грамадзянскіх асоб. Яны на працягу трох гадоў атрымлівалі ў кампаніі заробак. Паводле версіі следства, насамрэч гэта былі «мёртвыя душы», а іх заробак перадавалі Чвараву.

Адвакат генерала заявіў выданню, што ніякіх прамых доказаў датычнасці генерала да інкрымінаваных дзеянняў ў следства няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула