БЕЛ Ł РУС

Трынаццаць жоўтых руж cкраў магілёвец для сяброўкі, а падарыць не паспеў

21.11.2018 / 15:36

Nashaniva.com

pixabay.com

Інцыдэнт адбыўся ў краме ў падземным пераходзе на скрыжаванні праспекта Міру і вуліцы Ленінскай, пішуць Магілёўскія ведамасці

Як і папрасіў пакупнік, прадавачка дала яму трынаццаць жоўтых руж. Ён дастаў дзевяць рублёў і спытаў: «Столькі хопіць?». Яна адказала, што не. «Тады даганяй», — сказаў ён, аддаючы грошы, і ўцёк з кветкамі.

Прадавачка выклікала міліцыю. Нарад аховы неўзабаве затрымаў 31-гадовага мужчыну. Кветкі — коштам 32 рублі 50 капеек — канфіскавалі. Заведзена крымінальная справа

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула