БЕЛ Ł РУС

Суд пакараў 4 супрацоўнікаў Следчага камітэта і судмедэксперта за гвалт і ўтойванне злачынства

22.11.2018 / 11:24

Nashaniva.com

Маладзечанскі раённы суд агучыў прысуды чатыром супрацоўнікам Мядзельскага аддзела Сьледчага камітэту і судмедэкспэрту, піша Радыё Свабода.

Сьледчы Максім Валеўка, які двойчы ўдарыў міліцэйскай дубінкай жыхарку Мядзела Вольгу Даўжук падчас сьледчых дзеяньняў, прызнаны вінаватым у фальшаваньні доказаў, гвалце ў дачыненьні да пацярпелай і пасобніцтве злачынству. Яго пакаралі 4 гадамі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасьці, з пазбаўленьнем званьня капітана юстыцыі.

Іншых супрацоўнікаў прызналі вінаватымі ва ўтойваньні ўчынку свайго калегі. Гэта начальнік аддзелу Сьледчага камітэту Мядзелу Аляксандар Штура, ягоны намесьнік Міхаіл Сакалдынскі і супрацоўніца аддзелу Ганна Сакалдынская.

Аляксандар Штура пакараны 3,5 гадамі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасьці, з пазбаўленьнем званьня падпалкоўніка юстыцыі.

Міхаіл Сакалдынскі пакараны 3 гадамі ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленьнем званьня падпалкоўніка юстыцыі.

Следчы Ганна Сакалдынская і эксперт Алена Кабіценка асуджаныя на тэрміны па тры гады, але з адтэрміноўкай выканання на два гады. Гэта значыць, яны застануцца на свабодзе, калі зноў не парушаць закон.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула