БЕЛ Ł РУС

Журналістаў, абвінавачаных па «справе БелТА», ставяць на крыміналістычны ўлік

22.11.2018 / 15:10

Nashaniva.com

Журналістаў партала TUT.BY, абвінавачаных па крымінальнай «справе БелТА», выклікалі ў аддзяленне міліцыі Партызанскага раёна Мінска для пастаноўкі на крыміналістычны ўлік, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Як паведамілі калегі, ніякіх дакументаў у міліцыі не паказалі, але вусна заявілі, што мусяць паставіць іх на крыміналістычны ўлік тэрмінам на 15 гадоў.

Пры гэтым следства па «справе БелТА» яшчэ працягваецца, а журналісты пакуль з’яўляюцца толькі абвінавачанымі, а не асуджанымі.

Як тлумачыць юрыст і былы адвакат Павел Сапелка, крыміналістычны ўлік прымяняецца ўнутранымі органамі для раскрыцця злачынстваў і правапарушэнняў.

Для гэтага ў чалавека бяруць адбіткі пальцаў, узор сліны для аналізу ДНК, фатаграфуюць асобу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула