БЕЛ Ł РУС

Кучму на Мінскіх перамовах заменіць сілавік Марчук

22.11.2018 / 16:53

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прызначыў Яўгена Марчука прадстаўніком Украіны ў Часовай кантактнай групе на Мінскіх перамовах, піша bbc.com.

77-гадовы Яўген Марчук заменіць на гэтай пасадзе экс-прэзідэнта Леаніда Кучму, які перастаў працаваць у пачатку кастрычніка 2018 года.

Марчук працаваў у КГБ СССР, затым быў першым старшынёй СБУ, прэм'ер-міністрам, сакратаром СНБА і кіраўніком Мінабароны.

Менавіта Марчук быў міністрам абароны ў час супрацьстаяння паміж Украінай і Расеяй вакол косы Тузла ў 2003 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула