БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Глеб за кар'еру згуляў у 710 матчах — гэта рэкорд Беларусі

22.11.2018 / 21:50

БЮ

37-гадовы футбаліст БАТЭ і зборнай Беларусі Аляксандр Глеб за кар'еру прыняў удзел у 710 матчах. Гэта рэкорд сярод усіх беларускіх футбалістаў.

Аляксандр Глеб у матчы за «Барселону». Фота FCBarcelona.cat

Глеб, які выступаў у складзе лонданскага «Арсенала», «Барселоны» і многіх іншых клубаў, апярэджвае канкурэнтаў па колькасці матчаў у замежных чэмпіянатах (367), а таксама ў еўракубках (110).

Па колькасці гульняў за зборную Беларусі Глеб займае трэцяе месца (79 матчаў). Наперадзе Аляксандр Кульчый (102) і Сяргей Гурэнка (80).

За кар'еру Глеб забіў 57 галоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула