БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: у суботу лістападаўскае надвор'е ўпрыгожыць мокры снег

22.11.2018 / 22:54

Nashaniva.com

23 лістапада надвор'е Беларусі будзе вызначацца вобласцю павышанага атмасфернага ціску, паведамляе Белгідрамет.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, без істотных ападкаў. Месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы ­-2..- 8° С, усярэдзіне дня -3.. + 3° С.

24 лістапада месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, днём па паўднёвым захадзе з дажджом). У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы.

Тэмпература паветра ноччу -2..- 8° С, пры праясненнях да -11° С, днём -3.. + 3° С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула