БЕЛ Ł РУС

Жыхар Барысава скраў у Мінску з салона шэсць мабільных тэлефонаў

23.11.2018 / 10:07

Nashaniva.com

Фота СК

У Мінску расследуецца крымінальная справа аб крадзяжы мабільных тэлефонаў з крамы, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Пры вывучэнні запісаў з камер відэаназірання былі зафіксаваныя факты крадзяжоў. Неўзабаве была ўстаноўлена асоба падазраванага, гэта 23-гадовы жыхар Барысава.

Малады чалавек пры наведванні крамы заўважыў, што супрацоўнікі пакідаюць ключы ад шафак, дзе захоўваюцца тавары, без нагляду. Скарыстаўшыся няўважлівасцю работнікаў, падазраваны забраў гэтыя ключы. На працягу месяца было скрадзена шэсць мабільных тэлефонаў, жорсткі дыск і смарт-гадзіннікі больш чым на 13 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула