БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка распавёў, колькі павінен каштаваць квадратны метр жылля

23.11.2018 / 11:30

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка перасцерагае ад аўтаматычнага павелічэння кошту квадратнага метра ў сувязі з ростам заробкаў. Пра гэта ён заявіў сёння на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу Беларусі, піша БелТА.

Кошт будуемага жылля кіраўнік дзяржавы назваў найважнейшым пытаннем. «Задачай урада застаецца захаванне формулы «адзін квадратны метр з дзяржпадтрымкай не вышэй за сярэднямесячны заробак», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Адначасова ён папярэдзіў: «Дасягненне ўзроўню заработнай платы ў 1 тысячу рублёў не азначае, што метр жылля аўтаматычна павінен каштаваць столькі ж». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула