БЕЛ Ł РУС

Труп былой жонкі ляжаў на балконе, а муж глядзеў тэлевізар: падрабязнасці жорсткага забойства ў Жодзіне ВІДЭА

23.11.2018 / 11:31

УШ

69-гадовага мужчыну затрымалі ў Жодзіне. Ён забіў сваю былую жонку малатком і нажом.

Падрабязнасці агучыў Следчы камітэт.

Адбылося ўсё яшчэ летам. Мясцовыя жыхары выклікалі міліцыю, бо пачулі жаночыя крыкі. Але калі праваахоўнікі прыехалі на месца, то ў кватэры было ўжо ціха.

Дзверы вырашылі ўскрыць. У кватэры быў мужчына — ён спакойна ляжаў на канапе і глядзеў тэлевізар. А на балконе ляжала цела яго былой жонкі са шматлікімі траўмамі.

Расследаванне вызначыла, што нягледзячы на развод, пара жыла разам шмат гадоў. Напярэдадні раніцай жанчына вярнулася з лецішча, і паміж ёй і экс-мужам адбыўся канфлікт з-за грошай.

П’яны мужчына стаў прад'яўляць прэтэнзіі з нагоды таго, што былая жонка забрала частку грошай, перададзеных яму дачкой. У выніку сваркі мужчына схапіў малаток і некалькі разоў ударыў жанчыну па галаве. Яна выбегла на балкон і пачала крычаць. Тады мужчына ўзяў нож і нанёс ёй не менш за 16 удараў нажом у жыццёва-важныя органы. Ад раненняў жанчына памерла на месцы.

СК апублікаў відэа са следчага эксперымента

Цяпер лёс мужчыны вырашыць суд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула